29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 28 красавіка выздаравелі і выпісаны 1993 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 12 208 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 7,5 працэнта ад колькасці праведзеных тэстаў. "Усяго праведзена 161 028 тэстаў", - удакладнілі ў прэс-службе.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 79 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.