26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 26 красавіка выздаравелі і выпісаны 1695 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 10463 чалавекі са станоўчым тэстам на інфекцыю, што складае 7,1 працэнта ад пратэсціраваных.
Усяго праведзена 147 тыс. 525 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 72 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.