27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 27 мая выздаравелі і выпісаны 15 923 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 38 956 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 485 534 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 214 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.