25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 24 мая выздаравелі і выпісаны 14 155 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 36 198 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 450 627 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 199 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.