20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 20 мая выздаравелі і выпісаны 11 415 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 32 тыс. 426 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 387 тыс. 673 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 179 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.