24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 24 лістапада выздаравелі і выпісаны 105 835 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 126 953 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 3 101 820 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 112 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.