15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 15 верасня выздаравеў і выпісаны 72 661 пацыент, у якога раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 74 552 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 666 468 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 761 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.