22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 22 ліпеня выздаравеў і выпісаны 59061 пацыент, у якога раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 66521 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1209400 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 513 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.