6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 5 ліпеня выздаравеў і выпісаны 50 871 пацыент, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 63 тыс. 554 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 1 млн 68 тыс. 029 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 423 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.