Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Май 2021

У Беларусь вернуты кнігі Сыракомлі, з бібліятэкі Храптовічаў і карціны Рушчыца

У Беларусь вернуты кнігі Сыракомлі, з бібліятэкі Храптовічаў і карціны Рушчыца
Фота з архiва

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве культуры сёння адбылося пасяджэнне камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ведамства.

У 2019-2020 гадах у Беларусь вернуты 56 экзэмпляраў кніжных выданняў, 20 твораў выяўленчага мастацтва беларускіх майстроў і мастакоў беларускага паходжання, адзін слуцкі пояс, дзве калекцыі дакументаў і фатаграфій, атрыманы 10 лічбавых копій кніг і дакументаў, сем фатаграфій культурных каштоўнасцей, выяўлены і атрыманы больш за 100 дакументаў, 16 музейных прадметаў беларускага паходжання. Сярод яскравых прыкладаў рэстытуцыі - тры кнігі з бібліятэкі Храптовічаў, тры карціны Фердынанда Рушчыца, 50 кніг Уладзіслава Сыракомлі, Брэсцкая Біблія, рыцарскі меч XV-XVI стагоддзяў і інш.

Пасяджэнне прайшло пад кіраўніцтвам сустаршыні камісіі - намесніка міністра культуры Валерыя Грамады і намесніка міністра замежных спраў Сяргея Алейніка. Камісія падвяла вынікі работы па вяртанні культурных каштоўнасцей беларускага паходжання за 2019-2020 гады. Разгледжаны станоўчыя прыклады і абмеркаваны актуальныя пытанні розных напрамкаў дзейнасці Мінкультуры, МЗС, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Нацыянальнага гістарычнага музея, Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж", Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі