15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 15 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 30 420 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягноз COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістравана 54 680 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 749 917 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 312 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.