17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 16 жніўня выздаравелі і выпісаны 67 тыс. 72 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 69 тыс. 516 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 млн 422 тыс. 158 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 610 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.