29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 29 ліпеня выздаравелі і выпісаны 61 442 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 67 518 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 278 583 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 548 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.