30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ветэрынарны прэпарат "Цыпрапіг", які не мае сусветных аналагаў, распрацаваны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.
Прэпарат з'яўляецца ўніверсальным сродкам для прафілактыкі і тэрапіі метрыту, мастыту і агалактыі (адсутнасць малака) у свінаматак. "Цыпрапіг" прымяняецца ў выглядзе вадкага стэрыльнага ін'екцыйнага раствору з антыбактэрыяльнымі, антывіруснымі, імунамадулятарнымі, антыстрэсавымі ўласцівасцямі.
Актыўнае выкарыстанне прэпарату дасць магчымасць стабілізаваць эпізаатычную сітуацыю ў краіне і будзе садзейнічаць зніжэнню захваральнасці на 40-60 працэнтаў і павышэнню захаванасці пагалоўя на 20-30 працэнтаў.
Цяпер ветэрынарны сродак знаходзіцца на дзяржаўнай рэгістрацыі ў Беларускім дзяржаўным ветэрынарным цэнтры.