29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Вялікім тэатры Беларусі 4 лютага пройдзе творчая сустрэча напярэдадні паказу спектакля "Любоўны напой". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.
У 13.00 гледачы змогуць стаць сведкамі рэпетыцыйнага працэсу, а пасля рэпетыцыі змогуць задаць пытанні рэжысёру тэатра Ганне Маторнай.
Трапіць на рэпетыцыю і творчую сустрэчу змогуць тыя, хто купіў білеты на камічную оперу "Любоўны напой", якую прадставяць на сцэне Вялікага тэатра 6 лютага.