5 кастрычніка, Ісламабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія гашэння мастацкіх паштовых марак з нагоды афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан адбылася ў рэзідэнцыі прэм'ер-міністра краіны Наваза Шарыфа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка і Наваз Шарыф паставілі подпісы пад дзвюма маркамі, наклеенымі на паштовыя канверты, і змацавалі адной пячаццю адразу дзве маркі.
На марках адлюстраваны нацыянальны парк Беларусі "Нарачанскі" і нацыянальны парк Пакістана Сайфул-Мулук.