30 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Цэнтр культуры "Віцебск" аднаўляе анлайн-праекты, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.
Прывычны рэжым работы відазмяняецца з-за эпідэміялагічнай сітуацыі. Зноў становіцца актуальным анлайн-праект "#ЦКнасвязи", арганізаваны на старонцы ЦК "Віцебск" у Instagram. У новым сезоне ён будзе ўключаць шмат цікавых мерапрыемстваў. Першым з іх стане музычна-паэтычная сустрэча з удзельнікам народнага тэатра-студыі аўтарскай песні Леанідам Аляксандравым, якая адбудзецца ў рамках кватэрніка 31 кастрычніка. Усе наступныя лістападаўскія сустрэчы будуць праводзіцца па вечарах пятніцы.
У Цэнтры культуры "Віцебск" акцэнтавалі ўвагу на важнасці забеспячэння і выканання мер бяспекі. Ва ўстанове культуры з гэтай мэтай уводзяцца раздзедбныя ўваходы і выхады для наведвальнікаў, а таксама гардэробы для ўдзельнікаў творчых калектываў. Вучэбны расклад творчых калектываў зменены з улікам дробнагрупавых заняткаў і падтрымання гігіенічна бяспечнага стану, санітарнай апрацоўкі памяшканняў і танцавальных класаў. Акрамя таго, прадаўжае дзейнічаць рэжым сацыяльнага дыстанцыравання, які дае магчымасць скараціць непасрэдныя кантакты людзей.