20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лёгкаатлетка Таццяна Халадовіч прадаўжае дэманстраваць добрую форму ў алімпійскім сезоне. Беларуска пасля перамог на чэмпіянаце Еўропы і этапе Брыльянтавай лігі ў Манака стала лепшай на міжнародным турніры ў італьянскай Падуі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Кідальніца кап'я ў сваёй самай паспяховай спробе адправіла снарад на 61 м 85 см. Акрамя таго, у Падуі выступалі іншыя беларускія атлеты. Ілона Усовіч прабегла дыстанцыю 400 м (53,08 сек.) з пятым часам турніру. У трайным скачку Дзмітрый Платніцкі паказаў рэзультат 16 м 19 см і таксама заняў пятае месца.
На традыцыйным Мемарыяле Іштвана Гулаі беларускі кідальнік молата Павел Барэйша стаў трэцім - 74 м 17 см. Перамог жа ў турніры лідар сезона ў гэтым відзе лёгкаатлетычнай праграмы паляк Павел Файдэк - 81 м 11 см.