10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідар нацыянальнай каманды Беларусі па парусным спорце Таццяна Драздоўская заваявала сярэбраны медаль у класе яхт "Лазер-Радыял" у фінале Кубка свету па парусным спорце, які прайшоў у Марсэлі (Францыя), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі паруснага спорту.
На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ўзнялася спартсменка з Літвы Вікторыя Андрулітэ. Бронзавы медаль дастаўся яхтсменцы з Харватыі Алене Вараб'ёвай.
Фінал Кубка свету ў Марсэлі сабраў больш за 300 яхтсменаў, якія змагаліся за перамогу ў розных класах яхт.