12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы на гэтым тыдні пачнуцца святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Новаму году і Калядам, паведамляе БЕЛТА.
Урачыстае адкрыццё гарадской навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" пройдзе ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі 15 снежня.
Тэматычныя мерапрыемствы да Новага года і Каляд стартуюць у бібліятэках Мінска 12 снежня.
Дабрачынная акцыя "Цуды на Каляды" ў сацыяльна-педагагічных цэнтрах і ўстановах аховы здароўя Мінска, якую праводзіць Мінская гарадская арганізацыя БРСМ, прадоўжыцца ў сталіцы ўвесь снежань і студзень.
"Калядны кірмаш!" пачне работу 17 снежня на пляцоўцы каля сталічнага Палаца спорту і прадоўжыцца да 15 студзеня. Кірмаш на тэрыторыі Кастрычніцкай плошчы будзе працаваць з 17 снежня па 7 студзеня. Навагодні кірмаш на пляцоўцы па вул. Ракаўскай, 25 адкрыецца 20 снежня.
Гарадская акцыя "Добрыя паштоўкі" па віншаванні адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў, якія атрымліваюць сацыяльныя паслугі ў тэрытарыяльных цэнтрах, з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым стартуе 19 снежня. Адправіць віншавальную паштоўку адзінокім пажылым людзям і інвалідам можна будзе да 9 студзеня.
Гарадское навагодняе мерапрыемства "Баль у Палацы" для навучэнцаў Мінска, якія дабіліся асаблівых поспехаў у вучобе, творчасці і спорце, адбудзецца на базе Мінскага гарадскога палаца дзяцей і моладзі 23 снежня.
На пляцоўцы каля Палаца спорту з 25 снежня па 7 студзеня будзе праходзіць інтэрактыўнае тэатралізаванае шоу "Казка ў моманце".
Інтэрактыўная забаўляльная праграма "Баль навагодніх пажаданняў" запланавана да правядзення на тэрыторыі Верхняга горада з 25 снежня па 2 студзеня.
У каталіцкія Каляды стартуюць лёгкаатлетычныя спаборніцтвы "Карнавальны прабег" у парку імя 900-годдзя Мінска і інтэрактыўная праграма "Шчодры вечар" на пляцоўцы каля Палаца спорту.
Дабрачынны навагодні тэатралізаваны паказ "Навагодняе падарожжа" адбудзецца 29 снежня ў Белдзяржцырку.
У Тэатры юнага гледача 29 снежня пройдзе дабрачынная акцыя "У Новы год - з "Белай Руссю!" у рамках рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці".
Запланавана вялікая колькасць святочных мерапрыемстваў у дамах-інтэрнатах для дзяцей-інвалідаў, пенсіянераў і ветэранаў.