31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свята "Цімкавіцкія вытокі" пройдзе 8 чэрвеня на радзіме пісьменніка Кузьмы Чорнага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.
На радзіме пісьменніка Кузьмы Чорнага ў вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна 8 чэрвеня 2024 пройдзе трэцяе па ліку літаратурна-музычнае свята "Цімкавіцкія вытокі". Пляцоўкай для свята выступіць філіял "Літаратурны музей Кузьмы Чорнага" і прылеглая тэрыторыя. Час правядзення - з 16:00 да 20:00.
Радаваць гасцей будуць вялікай канцэртнай праграмай, экскурсіямі па музеі і традыцыйным чаяпіццем "ля самавара Кузьмы Чорнага". Пройдуць сустрэчы з пісьменнікамі, гульні, майстар-класы, розыгрышы. Будуць падрыхтаваны інтэрактыўныя пляцоўкі і фотазоны.
У арганізацыі прынялі ўдзел Капыльскі раённы выканаўчы камітэт і Саюз пісьменнікаў Беларусі. Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства культуры.