21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўнікам Беларускага тэлеграфнага агенцтва аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Беларусі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё беларускай журналістыкі Падзякі Прэзідэнта ўдастоена намеснік генеральнага дырэктара - галоўны рэдактар газеты "7 дней" Наталля Філіпоўская.
Падзяка таксама аб'яўлена інжынеру сектара адміністравання сетак і эксплуатацыі абсталявання цэнтра сувязі і аўтаматызаваных сістэм Таццяне Караньковай за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у распрацоўку і суправаджэнне інтэрнэт-рэсурсаў дзяржаўных органаў.
За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры Падзякі Прэзідэнта таксама ўдастоены паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Карызна.