29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня асацыяцыі дружбы "Швейцарыя - Беларусь" Маргарэт Кінер Нелен узнагароджана ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Гэтай узнагароды Маргарэт Кінер Нелен удастоена за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Швейцарыяй.