12 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Адкрыты рэспубліканскі турнір па спартыўных бальных танцах Gomel Open і адкрыты чэмпіянат Гомельскай вобласці па спартыўных бальных танцах пройдуць 14-15 лістапада ў горадзе над Сожам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама.
Месцам правядзення спаборніцтваў стане спартыўны комплекс "Лакаматыў". На турніры збяруцца лепшыя спартыўныя бальныя танцавальныя пары Беларусі. Яны будуць прадстаўляць каля 30 арганізацый і клубаў.
Удзельнікі выйдуць на паркет спаборнічаць у 55 узроставых і класіфікацыйных групах. Гледачам і прафесійнай судзейскай калегіі будуць прадстаўлены еўрапейская (павольны вальс, танга, венскі вальс, факстрот, квікстэп) і лацінаамерыканская (ча-ча, самба, румба, пасадобль, джайв) праграмы.
Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў запланавана на 14 лістапада.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць упраўленне спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама, ГА "Гомельская абласная федэрацыя спартыўнага танца". Турнір праводзіцца пад эгідай СТАА "Беларускі рэспубліканскі танцавальны саюз".