Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Ліп 2019

"Славянскі базар у Віцебску"-2019


У 2019 годзе Віцебск прымаў Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар" з 8 па 17 ліпеня.

Урачыстая цырымонія і гала-канцэрт адкрыцця стартавалі ў Летнім амфітэатры 11 ліпеня. Афіцыйнае закрыццё адбылося 15 ліпеня, але, вядома, фестывальны марафон у Віцебску прадоўжыўся больш: дадатковыя мерапрыемствы прайшлі 8-10 і 16-17 ліпеня.

Асноўнымі падзеямі фестывалю сталі XVII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2019" і XXVIII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2019". Права прадставіць Беларусь на конкурсах дасталася пераможцам нацыянальнага адбору – Ксеніі Галецкай і Івану Зданюку. Цікава, што ў бягучым годзе не праводзіўся паўфінал дарослага конкурсу: стаўка была зроблена на нацыянальныя адборы, якія прайшлі ў больш як у 20 краінах.

На дзіцячым конкурсе сімпатыі журы і гледачоў заваявала юная выканаўца з Беларусі: Ксеніі Галецкай дасталіся званне пераможцы музычнага спаборніцтва і спецыяльны прыз "Ліра". Першая прэмія прысуджана Анжэле Алберцян з Арменіі. Другую ўзнагароду журы падзяліла паміж украінцам Артурам і Анастасіяй Барбэ з Малдовы. Трэцяй прэміяй адзначаны Аннушка з Грузіі і расіянка Кіра Гагаладзэ.

Уладальнікам Гран-пры дарослага конкурсу стаў Адзільхан Макін з Казахстана – па выніках двух спаборніцкіх дзён ён лідзіраваў з вялікім адрывам ад іншых удзельнікаў. Лаўрэат першай прэміі – грузін Георгій Путкарадзэ, а другую ўзнагароду падзялілі спявачка Ілай з Ізраіля і прадстаўнік нашай краіны Іван Зданюк.

Па традыцыі на сцэне Летняга амфітэатра выступілі "зорныя" госці. Сярод іх – народная артыстка Грузіі Тамара Гвердцытэлі, якая ўзначальвала міжнароднае журы конкурсу "Віцебск-2019", спецыяльная госця фінальнага гала-канцэрта Сафія Ратару, а таксама рок-групы "Кіпелаў", "Сурганава і Аркестр", Аляксандр Панаётаў, Стас Міхайлаў, Валерый Лявонцьеў, Надзея Кадышава і ансамбль "Залатое кальцо". Маладзёжную публіку ў Віцебску сабраў канцэрт HIT NON STOP з удзелам MONATIK, Аліны Артц, Maruv, Вольгі Бузавай, ALEKSEEV і Serebro.

У рамках "Славянскага базару"-2019 у Дзень дружбы традыцыйна прайшоў канцэрт "Саюзная дзяржава запрашае". Галоўнымі тэмамі мерапрыемства сталі 20-годдзе "Саюзнай дзяржавы" і 50-гадовы юбілей знакамітага беларускага ансамбля "Песняры". Віншаванні ад Пятра Ялфімава, Анатоля Кашапарава, этна-трыа "Троіца", NaviBand, Варвары, групы "Сапрана Турэцкага" прагучалі з галоўнай віцебскай сцэны ў гэты дзень.

На іншых пляцоўках – у канцэртных залах і на вуліцах горада – таксама прайшлі любімыя публікай праекты. Сярод іх – "Тэатральныя сустрэчы", фэст вулічнага мастацтва "На сямі вятрах", лялечны квартал, вечары ў Віцебскай абласной філармоніі... Адбыліся на форуме і новыя мерапрыемствы: фестывальны Віцебск упершыню прыняў Dream Dance Fest – міжнародны танцавальны батл. А плошча Перамогі на час "Славянскага базару" ператварылася ў арт-прастору, дзе прайшоў грандыёзны опэн-эйр з удзелам беларускіх груп NaviBand, "Без Білета", "J:Морс". Яшчэ адной навінкай стала лядовае шоу ад прафесійнага класічнага балета на лёдзе з Санкт-Пецярбурга.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі