25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сярэдняя запаўняльнасць беларускіх здраўніц у мінулым годзе склала 84,1 працэнта. Аб гэтым расказаў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".
"Пра беларускія санаторыі ведаюць не толькі нашы грамадзяне, але і грамадзяне шэрага іншых краін свету. Усе ведаюць, які шырокі пералік паслуг аказваецца ў нашым лячэбна-аздараўленчым комплексе. У нейкай рэкламе наш лячэбна-аздараўленчы турызм і нашы аб'екты сістэмы санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення не маюць патрэбы, але ўсё ж мы ўсё роўна стараемся прымаць удзел у выстаўках і праз свае сайты сябе пазіцыянаваць, рэкламаваць", - расказаў Аляксандр Цай.
У цэлым мінулы год быў вельмі паспяховы для сістэмы. "Мы чакалі, што паказчыкі будуць крыху ніжэйшыя, але нашы прагнозы, на шчасце, не спраўдзіліся, - падзяліўся намеснік дырэктара. - У першую чаргу хацелася б сказаць пра высокі ўзровень запаўняльнасці санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый, забяспечаных у 2023 годзе. Упершыню мы выйшлі па гэтым паказчыку на дапандэмійны ўзровень 2019 года - найбольш паспяховы для нашай сістэмы. Сярэднегадавая запаўняльнасць здраўніц склала склала 84,1 працэнта - гэта вельмі высокі паказчык".
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.