24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сядзіба Дзеда Мароза пачне работу ў Цэнтральным Батанічным садзе ў Мінску 26 снежня, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.
У гэтым годзе казачны герой змяніў свой домік на трапічны інтэр'ер аранжарэі Батанічнага саду. Наведаць незвычайную сядзібу Дзеда Мароза ўсе жадаючыя змогуць па 10 студзеня (акрамя 31 снежня і 1 студзеня) з 11.00 да 16.00. Таксама штодзень у 14.00 каля аранжарэі будуць дэманстравацца навагоднія казкі, пройдуць гульні і конкурсы для дзяцей. На тэрыторыі імправізаванай сядзібы арганізуюць катанне на конях, поні і сапраўдным паўночным алені з запрэжкі Дзеда Мароза. Тут жа госці свята змогуць наведаць горад Майстроў, выпіць гарачага чаю або кавы с ласункамі.
Домік Дзеда Мароза пачаў працаваць і ў мінскім парку імя Горкага. Тут наведвальнікаў будуць прымаць да 7 студзеня. Як і папярэднія гады, казачны герой чакае ў госці дзяцей ад 3 да 11 гадоў. Дыялог дзядулі з самымі маленькімі звычайна доўжыцца каля 7 мінут. Па традыцыі Мароз пацікавіцца ў дзяцей як прайшоў адыходзячы год, павіншуе з надыходзячым, прапануе гульні і загадкі, з задавальненнем выслухае верш, песню. Ніводнае дзіця не пойдзе ад Дзядулі без падарунка з чароўнага куфэрка.