21 лютага, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Швецыя ў 2018 годзе накіруе на рэалізацыю ў Беларусі экалагічных праектаў 11 млн еўра. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан. Дыпламат наведвае з трохдзённым візітам Магілёўскую вобласць.
"Большасць праектаў, якія будуць рэалізаваны ў бягучым годзе ў розных рэгіёнах Беларусі, датычацца водаадводу і ачысткі вады", - удакладніла дыпламат.
Абмяркоўваюцца таксама актыўна пытанні прадаўжэння супрацоўніцтва па перапрацоўцы бытавых адходаў. "Мы цяпер разглядаем магчымасці прадаўжэння супрацоўніцтва ў гэтай сферы, і я ўпэўнена, што ў бліжэйшай перспектыве канкрэтныя праекты з'явяцца ў Магілёўскай вобласці і яны будуць падтрыманы шведскім бокам", - сказала Крысціна Юханесан.