28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёмая выстава цыкла "Сустрэчы" адкрылася ў пасольстве Эквадора ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Эквадор у Беларусі Карлас Ларэа Давіла адкрыў чарговую выставу цыкла "Сустрэчы". На мерапрыемстве ў пасольстве Эквадора ў Мінску сабраліся прадстаўнікі дзяржаўных органаў і сродкаў масавай інфармацыі Беларусі, мастакі, прадпрымальнікі.
"У фармаце выставы, праведзенай пры падтрымцы прыватных калекцыянераў, побач з работамі эквадорскіх мастакоў Эдвіна Андрадэ, Карласа Мансальве і іншых была прадстаўлена калекцыя карцін вядомай беларускай дынастыі мастакоў Масленікавых", - расказалі ў пасольстве.
У час мерапрыемства быў прадэманстраваны экспартны патэнцыял Эквадора ў кветкавай сферы - кожны наведвальнік атрымаў эквадорскую ружу.