1 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне нумар 113рп "Аб падтрымцы культуры і мастацтва", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакументам зацверджана рашэнне савета фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва і прадугледжваецца выдзяленне грашовых сродкаў для рэалізацыі трох праектаў. У прыватнасці, гэта праекты па выкананні рэстаўрацыйных работ у Косаўскім палацава-паркавым ансамблі, а таксама правядзенні мерапрыемстваў па кансервацыі і рэстаўрацыі Гальшанскага і Крэўскага замкаў.
Прыняцце распараджэння будзе садзейнічаць захаванню помнікаў архітэктуры і гісторыі Беларусі на доўгатэрміновы перыяд, павелічэнню іх турыстычнага патэнцыялу.