Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Стд 2025

Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе

Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе
Арына Сабаленка. Фота НАК

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая ракетка планеты беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў 1/16 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, які праходзіць у Мельбурне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы другога раўнда двухразовая пераможца Australian Open перамагла іспанскую тэнісістку Джэсіку Бузас Манейра (54-ы нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:3, 7:5. Паядынак прадаўжаўся 1 гадзіну 35 мінут. У першым раўндзе беларуска перайграла амерыканку Слоан Стывенс, а ў 1/16 фіналу сустрэнецца з датчанкай Кларай Таўсан (42). Арына Сабаленка выйгравала аўстралійскае першынство двойчы запар - у 2023 і 2024 гадах.

Яшчэ адна двухразовая чэмпіёнка аўстралійскага першынства Вікторыя Азаранка (24) прайграла ў стартавым паядынку італьянскай тэнісістцы Лючыі Бранцэці (76). Азаранка перамагала ў Мельбурне ў 2012 і 2013 гадах.

Першы ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" фінішуе 26 студзеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі