Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Снж 2024

Сабаленка прызнана лепшай тэнісісткай года па версіі WTA

Сабаленка прызнана лепшай тэнісісткай года па версіі WTA
Арына Сабаленка. Фота Мінспорту

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) аб'явіла лаўрэатаў 2024 года, паведамляе БЕЛТА.

Па выніках галасавання прадстаўнікоў вядучых сусветных СМІ лепшай тэнісісткай планеты ўпершыню стала беларуска Арына Сабаленка. У адыходзячым годзе яна стала пераможцай двух турніраў серыі "Вялікага шлема" - Australian Open і US Open, выйграла турніры ў Цынцынаці і Ухані, а тасама даходзіла да фіналаў спаборніцтваў у Брысбене, Мадрыдзе і Рыме. За год Сабаленка правяла 70 паядынкаў, атрымаўшы 56 перамог, і завяршыла сезон у рангу першай ракеткі планеты.

Лепшай парай свету прызнаны італьянскі тандэм Сара Эрані / Ясмін Пааліні. Амерыканка Эма Навара ўдастоена прыза "Прагрэс года", лепшым маладым іграком стала новазеландская тэнісістка Лулу Сан, а іспанка Паўла Бадоса стане ўладальніцай узнагароды WTA "Вяртанне года".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі