16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс сталі паўфіналісткамі парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў чвэрцьфінальным матчы беларуска-бельгійскі дуэт усяго за 52 мінуты перайграў японскі дуэт Сюко Ааяма / Ена Шыбахара - 6:2, 6:0.
У заўтрашнім паўфінале Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс сустрэнуцца з амерыкана-нідэрландскай парай Ніколь Мелічар / Дэмі Схюрс.