7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту будзе створаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 667 ад 7 жніўня 2015 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Міністэрству спорту і турызму даручана ў двухмесячны тэрмін зацвердзіць статут, структуру і колькасць работнікаў цэнтра, а таксама прыняць іншыя неабходныя меры па рэалізацыі гэтай пастановы.
Як адзначылі ва ўрадзе, дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы ад 12 лютага 2004 года нумар 66 "Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, структуры і колькасці работнікаў дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый".
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.