29 верасня, Душанбэ /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Таджыкістана Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон 29 верасня наведалі вінаградныя гаспадаркі "Богі самон" і "Ватан" у Турсунзадэўскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнікі дзяржаў агледзелі сховішча вінаграду, дзе Аляксандру Лукашэнку расказалі аб тым, якія сарты вырошчваюць у Таджыкістане, іх асаблівасцях і смакавых якасцях. Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон прадэгуставалі вінаград новага ўраджаю, агледзелі выстаўку вырабляемай з яго прадукцыі.
Прэзідэнтаў сустракалі каларытай праграмай у выкананні таджыкскіх танцораў, якія ў тым ліку выканалі танец пад песню "Полька беларуская".
Затым Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон прыехалі на вінаграднікі і разам зрэзалі ў карзіны вялікія гронкі спелага вінаграду, пасля чаго прадоўжылі сустрэчу ў нефармальнай абстаноўцы.