3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З-за неспрыяльных умоў надвор'я ў "Раўбічах" аргкамітэтам было прынята рашэнне аб змяненні праграмы спаборніцтваў і часу старту фінальнага Кубка IBU па біятлоне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі біятлона.
Па змененай праграме спаборніцтвы пачнуцца 4 сакавіка жаночым (12.00) і мужчынскім (15.00) спрынтамі. Прадоўжацца спаборніцтвы 5 сакавіка спрынтам у дзяўчат (11.00) і маладых людзей (14.00). Гэтыя гонкі будуць праводзіцца з 20-секундным інтэрвалам старту. Закрыюць спаборніцкую праграму 6 сакавіка гонкі з масавым стартам у жанчын (11.00) і мужчын (13.30).