22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя святочныя мерапрыемствы ў маладзёжнай сталіцы Беларусі - Баранавічах - пройдуць 29-30 студзеня, паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэта будзе вялікае свята. Гораду ўручаць прыз маладзёжнай сталіцы - сімвалічны пераходны ключ. Запланавана культурная праграма для жыхароў горада, канцэрт, спартыўныя мерапрыемствы", - сказаў Віктар Якжык.
Паводле слоў намесніка міністра, у гэтыя дні пройдзе рэспубліканскі студэнцкі форм, які ў апошнія гады традыцыйна праводзіўся ў Горках. Стартуе новая патрыятычная акцыя "Збяры Беларусь у сваім сэрцы", прапанаваная моладдзю ў 2015 годзе. У час акцыі запланаваны мерапрыемствы экалагічнай, грамадзянска-патрыятычнай, спартыўнай і навукова-тэхнічнай накіраванасці.
Віктар Якжык адзначыў, што на працягу года ў Баранавічах будзе праведзена мноства яркіх мерапрыемстваў, аднак раскрываць усе сакрэты ён пакуль не стаў.
Баранавічы выбраны маладзёжнай сталіцай Беларусі па выніках сур'ёзнага адборачнага тура. Усе ўдзельнікі, а іх было амаль 10, павінны былі прэзентаваць тыя магчымасці, якія створаны ў горадзе для моладзі. Сярод крытэрыяў, у прыватнасці, былі і добраўпарадкаванне тэрыторый, і розныя магчымасці правядзення вольнага часу, атрымання якаснай адукацыі, адпачынку і інш.