12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы міжнародны Мінскі медыцынскі форум адбудзецца ў сталіцы 5-6 лістапада, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч.
У форуме прымуць удзел вядучыя вучоныя і ўрачы з Беларусі, Расіі, Літвы і Канады. У час мерапрыемства будзе арганізавана работа секцый "Хірургія", "Тэрапія", "Педыятрыя", "Акушэрства і гінекалогія", "Стаматалогія", "Інфекцыйныя хваробы і эпідэміялогія", "Экстранная медыцынская дапамога".
Спецыялісты абмяркуюць новыя падыходы ў прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту, цукровага дыябету, дасягненні і перспектывы развіцця педыятрычнай службы, арганнай трансплантацыі ў Беларусі, сучасныя падыходы ў падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў. Калегі з Расіі падзеляцца вопытам прымянення інавацыйных тэхналогій у рабоце медыцынскай службы МНС РФ, арганізацыі дзейнасці службы экстраннай медыцынскай дапамогі ў Маскве.
Таксама ў час форуму пройдуць Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам "10-я школа практычнага кардыёлага", "Школа інтэрвенцыйнай кардыялогіі" і "Школа астэапарозу".