14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Склад удзельнікаў фестывалю "Гонка легенд - зоркі біятлона за мір", які пройдзе 12 верасня ў абноўленым Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі (РЦАП) па зімовых відах спорту "Раўбічы" пашырыўся. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Прэзідэнцкі спартыўны клуб".
Да пачатку фестывалю засталося менш за месяц. На гэты момант вядома, што ўдзел у ім прыме шэраг знакамітых спартсменаў, якіх змогуць убачыць беларускія аматары біятлона і госці краіны.
Германія:
Рыка Грос - чатырохразовы алімпійскі чэмпіён, дзевяціразовы чэмпіён свету па біятлоне;
Свен Фішэр - чатырохразовы алімпійскі чэмпіён і сяміразовы чэмпіён свету;
Міхаэль Грайс - трохразовы алімпійскі чэмпіён, трохразовы чэмпіён свету, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету, уладальнік Кубка свету сезона 2006/07;
Сімона Хаўсвальд (Дэнкінгер) - чэмпіёнка свету, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету, уладальніца малога Кубка свету ў спрынце сезона 2009/10.
Нарвегія:
Халвард Ханевальд - трохразовы алімпійскі чэмпіён, пяціразовы чэмпіён свету;
Ларс Бергер - трохразовы чэмпіён свету і сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 года ў лыжных гонках, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету па біятлоне, чэмпіён свету па біятлоне 2009 года ў эстафеце;
Ліў-Грэтэ Пуарэ (Шэльбрэйд) - шматразовы прызёр Алімпійскіх гульняў, пераможца агульнага заліку Кубка свету сезона 2003/04, васьміразовая чэмпіёнка свету, першая біятланістка ў гісторыі, якая выйграла чатыры залатыя медалі аднаго чэмпіянату свету (Оберхоф, 2004).
Францыя:
Венсан Дэфран - алімпійскі чэмпіён 2006 года, двухразовы чэмпіён свету, двухразовы бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у эстафеце.
Швецыя:
Анна Карын Зідэк (Улафсан) - алімпійская чэмпіёнка ў мас-старце;
Хелена Экхальм (Юнсан) - трохразовая чэмпіёнка свету, уладальніца Кубка свету сезона 2008/09.
Аўстрыя:
Крыстаф Зуман - шматразовы прызёр Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету.
Балгарыя:
Кацярына Дафаўска - алімпійская чэмпіёнка і прызёр чэмпіянатаў свету, адзіная чэмпіёнка зімовых Алімпійскіх гульняў у Балгарыі.
Расія:
Юрый Кашкароў - алімпійскі чэмпіён 1984 года, пяціразовы чэмпіён свету;
Ганна Багалій - двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў эстафеце;
Надзея Таланава - алімпійская чэмпіёнка ў эстафеце 4х7,5 км (1994), шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету.
Беларусь:
Сяргей Булыгін - алімпійскі чэмпіён у эстафеце (1984), шматразовы чэмпіён свету;
Аляксандр Папоў - алімпійскі чэмпіён у эстафеце (1988), сярэбраны прызёр у эстафеце (1992), шматразовы чэмпіён свету, сярэбраны прызёр Кубка свету сезона 1988/89.
Алена Зубрылава - неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў свету, чатырохразовая чэмпіёнка свету.
Таксама былі адпраўлены запрашэнні для ўдзелу ў гонцы іншым легендам расійскага і беларускага біятлона: Віктару Майгураву, Яўгену Рэдзькіну, Сяргею Чэпікаву, Сяргею Тарасаву, Валерыю Мядзведцаву, Дзмітрыю Васільеву, Уладзіміру Драчову, Анфісе Разцовай, Святлане Ішмуратавай, Галіне Куклевай. Не выключана, што хтосьці з іх усё ж будзе гатовы наведаць Раўбічы ў якасці ўдзельніка, адзначылі ў Прэзідэнцкім спартыўным клубе.
Зоркі-біятланісты правядуць на раўбічскай трасе дзве гонкі. Спачатку пройдуць спаборніцтвы ў суперспрынце, па выніках якіх удзельнікі сфарміруюць каманды для выступлення ў эстафеце, дзе і будуць разыграны ўзнагароды.
Акрамя спаборніцтваў гоншчыкі прымуць удзел у аўтограф-сесіі, дзе ўсе балельшчыкі змогуць пагутарыць са сваімі кумірамі і зрабіць на памяць фотаздымкі з зорнымі гасцямі. Для найбольш актыўных аматараў біятлона будзе прадастаўлена магчымасць паспрабаваць сябе ў якасці біятланіста-спартсмена.
Фестываль біятлона выйдзе далёка за межы біятлоннай трасы і прапануе аматарам адпачынку на адкрытым паветры шэраг іншых цікавых заняткаў. У іх распараджэнні будуць працаваць: дзіцячы спартыўны гарадок, маладзёжная спартыўная пляцоўка, спартыўныя атракцыёны для дарослых. Гледачы змогуць азнаёміцца з нацыянальнымі стравамі краін спартсменаў, прадстаўленых у Гонцы легенд, а госці Беларусі - купіць у створаным арганізатарамі горадзе майстроў унікальныя мясцовыя сувеніры.
Набыць білеты на фестываль можна на сайце ticketpro.by, а таксама ва ўсіх касах кампаніі Ticketpro. Усе выручаныя сродкі ад продажу білетаў пойдуць на будаўніцтва дзіцячага хоспіса ў Мінскай вобласці.
Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Беларуская федэрацыя біятлона, Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Прэзідэнцкі спартыўны клуб.