Пазней камандаванне 1-й Мінскай брыгады адзначыць у загадзе гераізм партызан, праяўлены ў цяжкім баі ў вёсцы Пудзецкая Слабада. Тады байцы атрада "Камсамол" разграмілі варожы гарнізон і здабылі багатыя трафеі - легендарныя гарматы "Эрлікан".
"Партызанскі летапіс: атрад "Камсамол" - чарговая старонка сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ. Яго асновай стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння.
Штотыдзень мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх версіі ў лічбавым фармаце. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.
Да 3 ліпеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны тэкставы кантэнт архіўнымі фатаграфіямі агенцтва.-0-