20 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Памятны знак у гонар 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны і заснавання ААН адкрыюць у Лошыцкім парку ў Мінску. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Урачыстая цырымонія адбудзецца 24 красавіка каля Дрэва міру і ўстойлівага развіцця, пасаджанага ў кастрычніку 2015 года Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і намеснікам адміністратара ПРААН, дырэктарам рэгіянальнага бюро Праграмы развіцця ААН па краінах Еўропы і СНД Джыхан Султанаглу.
Джыхан Султанаглу прыме ўдзел у адкрыцці памятнага знака, а таксама ў міжнароднай канферэнцыі да 30-годдзя чарнобыльскай катастрофы.