29 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інтрыга аб прадстаўніку Беларусі ў XIV Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск-2016", які пройдзе на юбілейным XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", пакуль захаваецца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Фінальнае праслухоўванне юных талентаў, якія прэтэндуюць на пуцёўку ў Віцебск, адбылося сёння ў Мінску. Аднак з 11 артыстаў прынялі ўдзел толькі 10.
Як паведаміў па выніках праслухоўвання папулярны беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны артыст Беларусі Эдуард Зарыцкі, які ўзначальвае судзейскую калегію, юныя зоркі радуюць сваёй падрыхтоўкай: іх узровень расце з году ў год, што і прадэманстраваў сённяшні канцэрт. Аднак рашэнне аб прадстаўніку Беларусі на "Славянскім базары" сёння прынята не будзе з-за аб'ектыўных прычын. Імя беларускага канкурсанта стане вядома да 20 сакавіка.
XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 18 ліпеня, на 12-13 і 19-20 ліпеня запланаваны дадатковыя мерапрыемствы. Асноўнай фестывальнай падзеяй застаецца конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні, таксама заўсёды вялікую цікавасць суправаджае дзіцячы песенны конкурс.