27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС у час канікулаў запрашае школьнікаў на экскурсіі, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей РУП "Беларуская АЭС".
"Супрацоўнікі цэнтра, дарэчы, - прафесійныя педагогі, у даступнай форме раскажуць маленькім наведвальнікам пра складаныя рэчы: прыроду ядзернай энергіі, устройства атамнай электрастанцыі, бяспеку сучасных АЭС і многае іншае, - адзначылі спецыялісты. - Тут можна дакрануцца да бетону, што выкарыстоўваецца на будаўніцтве Беларускай АЭС, убачыць паліўную таблетку і нават атрымаць некаторую колькасць электраэнергіі з дапамогай велатрэнажора".
Першымі сезон канікулаў у інфацэнтры адкрылі школьнікі сярэдняй школы нумар 1 горада Ашмяны.
Спецыялісты звярнулі ўвагу, што наведаць інфацэнтр БелАЭС школьнікі могуць не толькі ў час канікулаў. Усе экскурсіі з'яўляюцца бясплатнымі.