6 снежня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Святочны навагодні феерверк у Мінску пачнецца 1 студзеня 2017 года ў 01:30, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення аддзела ўстаноў культуры і культурна-асветнай работы Мінгарвыканкама Аляксандр Шастакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Святочная навагодняя праграма "З новым годам, сталіца!" пачнецца каля Палаца спорту ў 23:00, завершыцца ў 04:00. Мінчан і гасцей будзе чакаць навагодні феерверк, які пачнецца 1 студзеня ў 01:30", - адзначыў Аляксандр Шастакоў.
Ён расказаў, што ў цэлым у горадзе запланавана правесці больш за 100 мерапрыемстваў. "Найбольш яркае - навагодняе тэатралізаванае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурачак, у якім прымуць удзел звыш 300 персанажаў. Пачнецца яно 24 снежня ў 17:30 на пл. Незалежнасці. Калона пройдзе па пр. Незалежнасці да вул. Леніна, пасля перамесціцца на вул. Інтэрнацыянальную і выйдзе на пл. Свабоды. Там адбудзецца светлавое піратэхнічнае шоу "Чароўная краіна здзяйснення жаданняў", - растлумачыў начальнік упраўлення.
Таксама ён праанансаваў новы праект "У гасцях у Дзеда Мароза", які будзе праходзіць з 24 снежня па 5 студзеня ў гарадской ратушы. "Калі вы прыйдзеце туды, то акуняцеся ў чараўніцтва, непаўторную атмасферу і зможаце сустрэцца з Дзедам Марозам", - сказаў Аляксандр Шастакоў.