Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Ліп 2024

Нацыянальны паляўнічы фестываль перанесены на 2025 год з-за наступстваў непагоды

Нацыянальны паляўнічы фестываль перанесены на 2025 год з-за наступстваў непагоды
Фота з архiва

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Непагода, якая панавала ў Беларусі 13-14 ліпеня, прывяла да аднаго з самых маштабных бураломаў у лясной гаспадарцы. У сувязі з гэтым арганізацыйным камітэтам прынята рашэнне аб пераносе I Нацыянальнага паляўнічага фестывалю Рэспублікі Беларусь на 2025 год, паведамілі БЕЛТА ў БТПР.

Цяпер вядуцца работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі. Праблемныя месцы ёсць ва ўсіх рэгіёнах краіны, але найбольш моцна пацярпелі Гомельская, Мінская і Віцебская вобласці. На правядзенне работ накіраваны 1,5 тыс. спецыялістаў, задзейнічана розная тэхніка, у тым ліку спецыялізаваная для распілоўвання і вывазу драўніны.

Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам пастаўлены тэрмін да 1 лістапада завяршыць распрацоўку ўсіх суцэльных санітарных высечак. Гэта датычыцца тых частак ляснога фонду, якія даступны. Паколькі ёсць, напрыклад забалочаныя мясціны, тарфянікі, цяжкадаступныя ўчасткі. Тэрмін ліквідацыі наступстваў на гэтых тэрыторыях крыху зрушаны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі