Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Ліс 2023

На конкурс "Кіно маладых" фестывалю "Лістапад" было прыслана 747 работ

На конкурс
Фота з архiва

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На конкурс "Кіно маладых" Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" было прыслана 747 работ, паведаміла БЕЛТА дырэктар гэтага конкурсу Ксенія Міля.

"Асноўная канцэпцыя конкурсу "Кіно маладых" была ў тым, каб даць маладым рэжысёрам магчымасць заявіць пра сябе і паказаць свае (у большасці дэбютныя) работы шырокаму гледачу, а таксама атрымаць ацэнку сваіх работ. На конкурс было пададзена 747 заявак з больш як 40 краін. Мы адабралі 8 фільмаў. Умовы падачы работ былі такімі: хранаметраж фільма - не меншы за 52 мінуты, узрост рэжысёра - да 40 гадоў, фільм павінен быць зняты ў 2022-2023 гадах", - расказала Ксенія Міля.

"Як дырэктар конкурсу "Кіно маладых" я ў першую чаргу абапіралася на рэгламент, і тут, на жаль, адсеялася большасць заявак. Далей я глядзела на рэжысуру, акцёрскія ансамблі і аператарскую работу, а яшчэ на тое, наколькі кіно цікавае і ці хочацца яго глядзець да канца", - дадала Ксенія Міля.

Паводле яе слоў, у пераважнай большасці заяўкі на конкурс "Кіно маладых" падавалі рэжысёры-дэбютанты, а першая работа рэжысёра - гэта ў асноўным расказ нейкай асабістай гісторыі. Напрыклад, гісторыі пераадолення цяжкасцей або першага кахання.  Такія фільмы атрымліваюцца вельмі шчырымі, таму іх заўсёды цікава глядзець.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі