20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі запусціла на сваёй старонцы ў Facebook незвычайную акцыю. Беларускія пасольствы ў розных краінах паказваюць, якое надвор'е за акном дыпмісій, паведамляе БЕЛТА.
"А якое надвор'е сёння ў Беларусі? Па-асенняму дажджліва і золка, хутчэй за ўсё, адкажаце вы. Але не ўсё так адназначна. Астраўкі Беларусі ёсць яшчэ ў 57 краінах, якія раскіданы па ўсім свеце. Вядома, гэта нашы замежныя ўстановы. Прапануем паглядзець, чым яны жывуць, як выглядаюць, ды якое разнастайнае надвор’е можа быць у Беларусі!"
- гаворыцца на старонцы МЗС у Facebook.Сеул
Абу-Дабі
Фатаграфіі ўжо размясцілі некалькі беларускіх дыпмісій. Так, у Ташкенце за акном пасольства надвор'е сонечнае, а ў двары цвітуць ружы. Сонечная восень таксама ў Сеуле і Абу-Дабі.
Мюнхен
У Мюнхене маразы і выпаў снег, нягледзячы на тое, што тут таксама яшчэ не адцвілі ружы. "Ружы ды маразы!"- падпісалі фатаграфію дыпламаты.
Кіеў
Пра першы снег у Кіеве расказалі супрацоўнікі пасольства Беларусі ва Украіне. Надвор'е за акном беларускай дыпмісіі ў Маскве нагадвае мінскія рэаліі: на вуліцы пахмурна, і людзі імкнуцца апранацца цяплей.
Масква