4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны злёт турбізнесу пройдзе ў Беларусі з 5 па 7 чэрвеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме Беларусі.
Турыстычны злёт пройдзе на базе пансіяната "ЛОДЭ" ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі турбізнесу Казані, Масквы і Маскоўскай вобласці, Пермі, Петразаводска, Самары, Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці, Тальяці, прадстаўнікі адміністрацый Самарскай, Свярдлоўскай, Ніжагародскай абласцей, Краснадарскага і Пермскага края, Масквы і Казані. Упершыню ўдзельнікамі злёту стануць туркампаніі Латвіі і Эстоніі.
Беларусь прадставяць некалькі буйных турыстычных кампаній і тураператараў.
Мэта мерапрыемства - развіццё ўнутранага турызму, а таксама знаёмства з турпрадуктам і турыстычным патэнцыялам іншых краін.
Гасцей злёту чакае насычаная праграма - удзельнікі пройдуць беларускі традыцыйны шляхецкі абрад "Келiх кола", паўдзельнічаюць у этнапраграме "Славянскія традыцыі", кулінарных майстар-класах, традыцыйнай варажбе. Удзельнікаў чакае насычаная экскурсійная праграма, у тым ліку наведванне сталіцы. Запланавана дзелавая праграма - прэзентацыі і круглы стол па актуальных праблемах галіны.
Арганізатары мерапрыемства - Нацыянальнае агенцтва па турызме сумесна з Расійскім саюзам туріндустрыі і ўпраўленнем спорту і турызму Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.