18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заўтра, 19 мая, у сталіцы пройдзе другі міжнародны паўмарафон One Run з удзелам бегуноў з сямі краін, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Паўмарафон One Run - адна з буйнейшых падзей у свеце бегавых дысцыплін з сінхронным стартам у 15 краінах. Праект накіраваны на ўмацаванне дружалюбных сувязей, прапаганду здаровага ладу жыцця і развіццё масавага спорту. Чакаецца, што ў забегу прымуць удзел больш за 160 000 лёгкаатлетаў, дзве тысячы з якіх выйдуць на старт у Беларусі.
Удзельнікі забегу ў Мінску маглі выбраць любую з чатырох дыстанцый - 21,1 км, 10 км, 5 км і 1 км. Маршруты будуць пракладзены па праспекце Пераможцаў міма знакавых мясцін сталіцы. Стартава-фінішны гарадок і фан-зона размесцяцца каля фітнес-цэнтра на вуліцы Ратамскай.
На нядзельны паўмарафон у Беларусі зарэгістраваліся грамадзяне Кітая, Балгарыі, Ірана, Расіі, Казахстана і Егіпта. Пачатак спаборніцтваў - у 10.00. У гэтым годзе забегі таксама пройдуць у Расіі, Кітаі, Кыргызстане, Таджыкістане, Бразіліі, Катары, Сербіі, Узбекістане, Непале, Егіпце, Арменіі, Пакістане і Бахрэйне.