8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнароднае гуманітарнае права могуць пачаць вывучаць у беларускіх школах. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках перагавораў з прэзідэнтам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа Петэрам Маўрэрам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы падвялі пэўныя вынікі і намецілі планы на будучае ў вывучэнні міжнароднага гуманітарнага права не толькі ў ВНУ, але і ў школах", - сказаў Уладзімір Макей.
Добрым прыкладам супрацоўніцтва ў гэтай сферы ён назваў праводзімы сёння ў Мінску рэгіянальны семінар Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права. "Правядзенне такіх семінараў стала ўжо для нас добрай традыцыяй. Гэта вельмі важна і патрэбна", - лічыць міністр.
Уладзімір Макей дадаў, што Петэр Маўрэр у час візіту таксама прачытае лекцыю па гуманітарных выкліках сучаснасці ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. "З улікам яго велізарнага вопыту гэта будзе вельмі важна, карысна і патрэбна для нашых студэнтаў і выкладчыкаў", - адзначыў дыпламат.